Новы статус літаратурна-краязнаўчага музея Якуба Коласа

10.07.2017
Музей у шырокім сэнсе разумеецца зараз як “прастора памяці”. Сёння людзі прыходзяць у музей не толькі для таго, каб атрымаць новыя веды, але і каб знайсці пацверджанне сваім ведам наогул, дакрануцца да сапраўдных сведкаў гісторыі, эмацыянальна адчуць мінулае.

“Чаму ж нам не пець …”, – неаднойчы іграў на скрыпцы і спяваў разам з вучнямі малады настаўнік Пінкавіцкага народнага вучылішча К.М.Міцкевіч, у будучым – славуты пясняр беларускага народа Якуб Колас. 

Хочацца заспяваць гэтыя радкі і нам, супрацоўнікам раеннага Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, таму што есць вельмі важная падстава: днямі, а менавіта 8 чэрвеня 2017 года, пастановай Міністэрства культуры за №33 літаратурна-краязнаўчаму музею Якуба Коласа прысвоены статус “народны”. 

А падставы для гэтага есць: 

па-першае – музею ўжо 27 гадоў; 

па-другое – музей налічвае больш за 600 экспанатаў; 

па-трэцяе – нас наведвае не меней за 2000 чалавек у год. 

Жыве музей цікавым, творчым, разнастайным жыццем. Штогод на базе музея праходзяць літаратурныя сустрэчы, вечарыны да дня нараджэння класіка. Цікава, крэатыўна працуюць аб’яднанні па інтарэсах юных экскурсаводаў. Музей супрацоўнічае і падтрымлівае сувязь з літаратурна-мемарыяльным музеем Я.Коласа ў Мінску, Саюзам пісьменнікаў Беларусі. Работа музея адлюстроўваецца на сайце аддзела адукацыі, спорту і турызму Пінскага райвыканкама, у рэспубліканскай і раеннай прэсе, на мясцовым тэлеканале. 

Асноўнымі наведвальнікамі “Коласавай хаты” (як кажуць у Пінкавічах) з’яўляюцца вучні і дарослыя з Пінскага раена, Брэсцкай і іншых абласцей. Аднак бываюць у музеі госці з бліжняга і далекага замежжа. Наведваюць музей і родныя паэта. 

Запрашаем усіх у музей! 

Нашы каардынаты: 

Пінскі р-н, в.Пінкавічы, вул.Школьная,18 

Тэлефон для даведак: 37-94-93