Народны літаратурна-краязнаўчы музей Якуба Коласа

Телефон:+375165680693, +375444538711
Электронная почта:ctdim@roo-pinsk.gov.by
Адрес:Пинскi раён, вёска Пінкавічы, вуліца Школьная, 18.
Координаты:52.134303, 26.156462 (смотреть на карте)

Народны літаратурна-краязнаўчы музей Якуба Коласа

Два каласы – дзве праўдзівыя песні!

Поплеч, як сёстры ідуць у свет...

Колькі вы радасці людзям прынеслі,

Колас жытнёвы і Колас – паэт!

Р. Тамола

Многа памятных мясцін на Палессі звязаных з песняром беларускага народа Якубам Коласам (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч). Вераснёўскай раніцай 1904 года, развітаўшыся з маці і сёстрамі, сябрамі і роднымі мясцінамі, Канстанцін Міхайлавіч рушыў на станцыю, адкуль цягнік памчаў яго ў глыбіню Палесся. Пінкавічы … гэтыя тыя мясціны, якія некалі натхнялі вялікага песняра. Ліпы, бярозы, дубы, сялянскія хаты і самі жыхары вёскі … усім гэтым у свой час любаваўся паэт. Тут жа стаіць сціплы будынак - ”коласаўская” школа, як цяпер называюць яе жыхары Пінкавіч. 

Школа мае даволідоўгую гісторыю. Упершыню вучні прыйшлі ў яе сцены восенню 1863 года. Цяпер у Пінкавічах вялікая трохпавярховая школа, якая горда носіць імя вялікага пісьменніка Белаурсі. А на месцы старой – новы цагляны будынак. Тут сёння коласаўскі музей. Лістапад 1990 года – гэта год заснавання музей Якуба Коласа.

Музей мае тры экспазіцыйныя пакоі і вестыбюль. Плошча экспазіцыі 175 кв. м.  У музеі зарэгістравана каля 1000 экспанатаў. Экскурсіі і ўсе мерапрыемствы праводзяцца на беларускай мове.

Пры ўваходзе ў вестыбюль наведвальнікам кідаецца ў вочы бюст паэта – падарунак музея Я.Коласа г.Мінска. Сам вестыбюль выкарыстоўваецца для правядзення коласаўскіх чытанняў, конкурсаў, арганізацыі выставак, гутарак.

Першы пакой “Сялянская хата”. У першым пакоі сабраны рэчы сялянскага побыту, якія вяртаюць да жыцця страчаную спадчыну беларусаў. Наведвальнікі музея могуць пазнаёміцца з кухонным посудам, ткацкімі прыладамі, нацыянальным адзеннем, прыладамі працы. Усяго у сялянскай хатке-пакоі амаль сто экспанатаў.

У двух другіх пакоях расказваецца пра жыццё і працу Якуба Коласа ў вёсцы Пінкавічы і далейшы творчы шлях паэта. Стэнды пакояў знаёмяць наведвальнікаў з радзімай паэта, яго вучобай, шляхамі-дарогамі пасля Пінкавіч. Каштоўнымі экспанатамі музея з’яўляюцца фатаграфіі вучняў Якуба Коласа і іх успаміны пра свайго настаўніка. Цікавасць выклікаюць вершы, напісаныя Коласам у пінкавіцкі перыяд, творы народнага паэта на мовах народа былога СССР, на польскай, эстонскай, англійскай.

Для жыхароў Пінкавіч Якуб Колас дарагі і блізкі тым, што ён працаваў тут настаўнікам. Даўно гэта было, але памяць аб ім жыве і па сённяшні дзень. З ранку і да вечара можна было бачыць Коласа з дзецьмі. Але ён не толькі з дзецьмі працаваў – да яго прыходзілі за парадай і старэйшыя жыхары Пінкавіч. Яго і самаго можно было вельмі часта бачыць у сялянскай хаце. Важна тое, што сяляне ў асобе настаўніка бачылі свайго блізкага чалавека.

Калі вы хочаце прайсціся сцяжынкамі Якуба Коласа, дакрануцца да рэчаў, якія калісьці належылі беларускаму пісьменніку, пачуць з першых вуснаў ад вучняў маладога пісьменніка ўспаміны пра яго настаўніцкую дзейнасць і проста атрымаць асалоду ад творчасці Якуба Коласа, – мы чакаем вас на экскурсію ў музей Якуба Коласа, які знаходзіцца ў вёсцы Пінкавічы, вуліца Школьная, 18.

SAM_4593

мае два графiкi працы

з верасня па чэрвень музей працуе:

аўторак - пятніца з 09.00 да 16.00

субота з 09.00 да 18.00

Выхадныя дні - панядзелак,нядзеля

 

у летні перыяд музей працуе:

панядзелак - пятніца з 8.00 да 16.00

Выхадныя дні - субота, нядзеля

 

Кошт уваходнага білета для ўсіх

3 р. 60 кап.

 

Бясплатны ўваход у музей у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб музеях і Музейным фондзе РБ” прадугледжваецца:

– ветэранам Вялікай Айчыннай вайны;

– воінам тэрміновай службы;

– інвалідам І і ІІ груп;

– дзецям-сіротам.

 

поделиться в: